
Гарадская рада Беластока прыняла рашэнне аб перайменаванні часткі вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства РБ, у вуліцу Вольнай Беларусі.
За прапанову аб перайменаванні прагаласавалі 18 радны, трое было супраць, а сямёра ўстрымаліся, перадае “Радыё Рацыя”.
Беларускае консульства знаходзіцца непадалёк ад гістарычнага цэнтра Беластока. Каля яго праходзяць большасць акцый, якія ладзіць беларуская дыяспара. Уласна вуліца Электрычная – гэта невялікая ціхая вуліца з невысокімі будынкамі.
“Мы вельмі ўдзячныя уладам Беластока за падтрымку і салідарнасць!” – піша тэлеграм-канал інтэрнэт-выдання дыяспары “Мост”.
Раней у гонар запланаванай 7 жніўня 2022 года беларускай дыяспарай у польскім Беластоку маніфестацыі «Марш годнасці», мясцовыя ўлады даслалі прывітанне і вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі.
Матэрыялы па тэме: