У Беластоку каля 30 чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
25 верасня 2022
161

Чарговая акцыя салідарнасці з палітзняволенымі сябрамі Саюза палякаў Беларусі і ўсімі беларускімі палівязнямі прайшла 25 верасня 2022 года ў польскім Беластоку.

Акцыю салідарнасці 25 чысла кожнага месяца, калі ў гэты дзень у сакавіку 2021 года былі арыштаваны некалькі сябраў Саюза палякаў. Дагэтуль за кратамі знаходзіцца журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Пачобут. Старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс пераведзена з-пад варты пад хатні арышт.

Выступаўшыя на пікеце польскія і беларускія актывісты адзначалі, што ў Беларусі не спыняецца палітычны пераслед, у тым ліку і ў дачыненні да польскай меншасці. Зачыняюцца польскія школы, руйнуюцца могілкі, дзе ляжаць салдаты Арміі Краёвай, не кажучы пра палітычны пераслед сябраў Саюза палякаў. Той жа Пачобут знаходзіцца за кратамі ўжо 18 месяцаў, і у хуткім часе, пакуль дакладна невядома калі, мусіць пачацца суд над ім, і ніхто не сумняецца, што будзе вынесены абвінаваўчы вырак. З гэтай нагоды, арганізатары акцыі запрасілі прысутных прыйсці на аналагічную акцыю ў дзень пачатку судовага працэса.

На адным з плакатаў, які прынеслі з сабой удзельнікі акцыі, былі напісаныя прозвішчы ўсіх, каго праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Выступоўцы адзначалі, што на сённяшні дзень ад 13 верасня 2022 года ў працэсе ліквідацыі знаходзіцца польская асветніцкая арганізацыя Polska Macierz Szkolna, якая ў Гродне займалася, у прыватнасці, навучаннем дзяцей і дарослых польскай мове. 

Прадстаўнік беларускай дыяспары ў сваю чаргу адзначыў, што не будзе спакою для нас, пакуль існуе ў яе цяперашнім выглядзе Расія, якая ёсць імперыяй зла. Развязаная ёю вайна ва Ўкраіне, руйнаванне могілак – гэта вынік той палітыкі, якую праводзіць Крэмль, а Беларусь ёсць акупаванай краінай, на чале якой цяпер знаходзіцца патрыманы Расіяй узурпатар Лукашэнка.