У Беластоку жанчыны нагадалі аб беларускіх палітвязнях
Некалькі жанчын з беларускай дыяспары польскага Беластока правялі акцыю у падтрымку палітзняволенных.
«Мы будзем працягваць змагацца да вызвалення нашай краіны ад дыктатуры. Памятайце аб нязломных беларусах і рабіце ўсё магчымае для іх вызвалення! Жыве Беларусь!», — цытуе жанчын тэлеграм-канал выдання «Мост».
Нагадаем, што па даных беларускіх праваабаронцаў, у Беларусі на 6 жніўня 2022 года налічвалася 1262 палітвязні. Аднак многія лічаць, што крытэрыя прызнання чалавека палітзняволеным не зусім правамерныя, і насамрэч зняволеных рэжымам Лукашэнка па палітычных прычынах нашмат больш.
Фота з тэлеграм-канала “Мост”