У Беластоку жанчыны з дыяспары ўшанавалі загінуўшых ва Ўкраіне беларусаў
12 лютага 2023
43

Некалькі беларусак выйшлі 12 лютага 2023 года на акцыю памяці суайчыннікаў, якія аддалі сваё жыццё, змагаючыся ў шэрагах дабраахвотнікаў ва Ўкраіне.

Сёння вядома аб 19 героях, што палеглі за свабоду Украіны. Ужо ў першыя дні вайны, у сакавіку не стала Іллі Хрэнава, далей- болей…. Вайна забірае нашых найлепшых, найадважнейшых мужчын. Днямі прайшло пахаванне Эдуарда Лобава, які загінуў 26 студзеня гэтага года ў баях за Вуглядар”, – паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

“Не! Не загінулі – жывуць!
У нашай памяці жывуць і памагаюць,
За незалежнасць у бой яны вядуць!
І, як анёлы, нас аберагаюць”.
Такі верш з нагоды акцыі размясцілі ў Facebook група “Беларусы Беластока“.
Нагадаем, што 13 студзеня 2023 года беларускі Беластока правялі акцыю ў адказ на патрабаванні пакаяцца, якія чутны з боку лукашэнкаўскіх чыноўнікаў да тых, хто з’ехаз з Беларусі, асцерагаючыся палітычнага пераследу.
Фота: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья” і Facebook “Беларусы Беластока”