У Берліне ўшанавалі памяць беларускіх літаратараў, народжаных у верасні
18 верасня 2022
168

У амбасадзе Вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў нямецкай сталіцы былі зачытаны творы беларускіх літаратараў – патрыётаў Бацькаўшчыны, чые народзіны прыпалі на першую палову верасня.

Ва ўмовах татальнай палітыкі русіфікацыі яны вось ужо больш за два стагоддзі не даюць беларускай мове апынуцца ў стане мёртвых моваў, аказваюць супраціў як расейскаму, так і прарасейскаму рэжымам, пабудовананых на хлусьне і гвалту, апісвае літаратурную дзейнасць выбітных беларусаў тэлеграм-канал “Акции Берлин”.

Падчас акцыі былі ўзгаданыя імёны Юлія Таўбіна (2.09.1911-1937), Сакрата Яновіча (4.09.1936-2013), Віктара Казлоўскага (6.09. 1905-1975), Сяргея Грахоўскага (12.09.1913-2002), Максіма Танка (17.09.1912-1995).

Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Акции Берлин” і “Беларусы зарубежья”