У Берліне ўзгадалі беларускіх паэтак і грамадскіх дзеячак
2 кастрычніка 2022
176

Берлінскія беларусы каля імпрэвізаванай амбасады вольнай і демакратычнай Беларусі 1 кастрычніка 2022 года нагадалі пра выдатных беларускіх паэтак, пісьменніц і грамадскіх дзеячак, дні нараджэння якіх прыпалі на верасень.

Былі ўзгаданы Палута Бадунова (07. 09.1885-1938) – адзіная жанчына-міністр у складзе ўраду БНР, Наталля Арсеннева (20.09.1903-1997) – выбітная беларуская паэтка, аўтарка верша «Малітва», Ванда Лявіцкая (25.09.1895-1969) – адна з першых сучасных беларускіх жанчын-празаікаў. 

Мы бачым, што і сёння антыбеларускі рэжым Лукашэнкі працягвае душыць усё нацыянальнае, само сьвятое права беларускага народа на самавызначэнне. Пад рэпрэссіі зараз,  як і ў 1937 годзе, трапляюць у першую чаргу дзеячы беларускай культуры і беларуская мова. Рэжым, як і раней, не ўстрымліваецца ад зняволенняў і катаванняў нават у адносінах да жанчын беларусак і іх непаўнагадовых дзяцей”, – распавядае аб акцыі тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Беларусы зарубежья” і “Акции Берлин”