У Берліне ўзгадалі рэспрэсаваных Саветамі беларускіх літаратараў
20 жніўня 2022
168

Беларуска выйшла да амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) у Бэрліне, каб да дзён нараджэння ушанаваць памяць Васіля Каваля і Макара Касьцевіча (Краўцова).

Васіль Каваль (17.08. 1907-1937), лірычны празаік, быў забіты ў 30-гадовым узросце. Макар Касьцевіч (Краўцоў) (18.08.1881-1939) — адзін з актыўных стваральнікаў БНР і аўтар гімна БНР, закатаваны на допытах НКУС.

Паводле ўдакладнeных звестак, у Беларусі ў 1930-1940-х гадах было рэпрэсіравана да 1 мільёна 625 тысяч чалавек“, – прыводзіць даныя гісторык Ігара Кузняцова тэлеграм-канал «Акции Берлин».

«Ніколі не забудзем і не прасцім фізічнага знішчэння лепшых прадстаўнікоў беларускай нацыі!» – сцвярджаюць берлінскія беларусы.