У Брусэлі пачала працу Місія дэмакратычнай Беларусі
9 снежня 2022
193

Першае мерапрыемства прайшло ў памяшканні Місіі дэмакратычнай Беларусі, якая ў сярэдзіне кастрычніка 2022 года з’явілася ў сталіцы Бельгіі.

Удзел у круглым стале на тэму «Беларусь і беларусы ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны» ўзялі студэнты Генцкага ўніверсітэта і Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта, паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Паводле паведамлення, студэнты праявілі вялікую цікавасць да прыярытэтаў дзейнасці кабінета і абмеркавалі магчымыя крокі з боку міжнароднай супольнасці па вырашэнні праблем рэгіянальнай бяспекі і палітычнага крызісу ў Беларусі.

Перад удзельнікамі сустрэчы выступіў намеснік прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Ўладзімір Астапенка, даследчыца Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта Кацярына П’ерсон-Лыжына, даследчыца Генцкага ўніверсітэта Кацярына Лозка

Нагадаем, што мэта місіі – даваць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі.