
Гурт “Ляпис Трубецкой” вымушаны адмовіцца ад правядзення канцэрта ў чарнагорскім горадзе Котар 15 лютага 2023 года з-за адмоў у прадастаўленні пляцоўкі для выступлення. Музыкі тлумачаць гэта палітычным ціскам. Раней падобнае адбылося ў Сербіі.
“В связи с беспрецедентным политическим давлением на концертные площадки, связанным с гражданской позицией группы «Ляпис Трубецкой», на сегодняшний день проведение концерта данного коллектива не представляется возможным”, – паведаміў гурт у Facebook.
Паводле музыкаў, усе пляцоўкі адна за адной адмовіліся праводзіць канцэрт. Са свайго боку яны прыносяць прабачэнні гледачам і прыхільнікам, і абяцаюць вяртаць грошы за набытыя білеты з 1 сакавіка 2023 года.
Раней канцэрты «Ляписа Трубецкого» адмяняліся чарнагорскай Будве і сталіцы Сербіі Бялградзе, паведамляе “Белсат”. Магчымай прычынай адмены з’яўляецца праўкраінская пазіцыя гэтага беларускага гурта.
Канцэрты ў Чарнагорыі і Сербіі – гэта частка еўрапейскага турнэ «Ляписа Трубецкого» ў падтрымку Ўкраіны. Шэраг удзельнікаў калектыву, уключаючы яго лідара Сяргея Міхалка, апошнія гады пражываюць у Кіеве. На Радзіме іх пераследуюць за падтрымку пратэстаў супраць улады Аляксандра Лукашэнкі, а ў Расіі група знаходзіцца пад забаронай з-за публічную крытыку палітыкі Ўладзіміра Пуціна і развязаную ім вайну. У 2013 годзе гурт таксама ўдзельнічала ў мітынгу-канцэрце ў падтрымку расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Фота: Facebook гурта «Ляпис Трубецкой»
Матэрыялы па тэме: