У Чэхіі рыхтуецца з’езд беларусаў
15 верасня 2022
153

З’езд беларусаў Чэхіі запланавана правесці ў бліжэйшыя месяцы. Арганізатары распаўсюджваюць адмысловую анкету і заручаюцца падтрымкай чэшскіх улад.

Анкета папярэдняя, каб арганізатарам разумець, колькі прыкладна чалавек хоча ўзяць удзел, і ў залежнасці ад гэтага планаваць памяшканне, фармат і г.д.”, – распавядаецца ў групе “Беларусы Чэхіі” ў Facebook. Там жа даецца спасылка на анкету.

Пра з’езд распавядае Пераходны аб’яднаны кабінета Беларусі. У дайджэсце за 29 жніўня – 11 верасня 2022 года паведамляецца, што намеснік кіраўніка кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка правёў шэраг сустрэч з палітыкамі і чыноўнікамі Чэхіі.

Мэр Прагі Здэнэк Хрыб паабяцаў садзейнічаць перайменаванню адной з вуліц у гонар Рамана Бандарэнкі, а таксама правядзенню Кангрэса беларусаў і адкрыццю офіса дэмсіл Беларусі ў Чэхіі”, – гаворыцца ў дайджэсце на сайце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Фота: Facebook “Беларусы Чэхіі”