
Прадстаўнікі дыяспары ў Беластоку прынялі ўдзел у марафоне з нагоды Дня незалежнасці Польшчы 11 лістапала 2022 года. Не забыліся там пра беларускіх палітзняволеных.
“Любыя такія актыўнасці ў Беластоку трэба падтрымліваць. Я люблю спорт, таму вырашыў паспрабаваць сябе ў такой дыстанцыі – 10 кіламетраў”, – распавёў марафонец Зміцер Антончык, зяць палітзняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Актывіст прыняў удзел у марафоне ў майцы з выявай рэпрасаванага палітыка. “Лічу, што любую нагоду, пры якой можна казаць пра нашых палітзняволеных, трэба выкарыстоўваць. Тут многа людзей, таму гэта такая добрая інфармацыйная акцыя”, – заявіў Зміцер Антончык.
Таксама ў марафоне прынялі ўдзел і іншыя прадстаўнікі дыяспары.
Нагадаем, што 6 лістапада 2022 года прадстаўнікі дыяспары ў Беластоку выказалі падтрымку арыштаваным удзельнікам гурта Tor Band на беразе гарадскога возера.
Каля 20 чалавек прынялі ўдзел 25 кастрычніка 2022 года ў Беластоку ў чарговай акцыі салідарнасці з пераследуемымі ў Беларусі палякамі і ўсімі палітычнымі зняволенымі.
Матэрыялы па тэме: