
Больш за 50 чалавек прынялі ўдзел у распрацоўцы стратэгіі па пераадоленню палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь, які 12 жніўня 2022 года прадставіла працоўная група Форуму дэмакратычных сіл.
Згодна размешчанай на сайце Форума інфармацыі, мусіць быць створаны Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь, які стане вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам народа Беларусі ў перыяд незаконнага ўтрымання рэжымам улады ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў пераходны перыяд. Яго прапануецца абраць прамым галасаваннем на 2 гады з ліку грамадзян Беларусі, праўда не ўказваецца, хто менавіта можа прыняць удзел у такім галасаванні і якім чынам.
Аптымальны колькасны склад Савета – да 45 чалавек.
«З абраннем народнага парламента ў абмеркаванні і прыняцці рашэнняў зможа ўдзельнічаць кожны грамадзянін Беларусі незалежна ад месца пражывання. Грамадзяне атрымаюць магчымасць уносіць на разгляд свае ініцыятывы і законапраекты», – гаворыцца ў паведамленні на сайце Форума.
Форум запрашае зацікаўленых грамадзян Беларусі прыняць удзел у абмеркаванні прапанаванага плана, а таксама ўвайсці ў склад групы для падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення выбарнай кампаніі.
У сваю чаргу палітыкі на чале з Веранікай Цапкала, Вольгай Карач і Дзмітрыем Балкунцом просяць ААН, АБСЕ, Раду Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў, піша «Наша Ніва».
Матэрыялы па тэме: