У Гомелі пратэстнцкаму пастару ўлады забараняюць хрысціць
25 жніўня 2022
92

Пры чарговым правядзенні абрада хрышчэння гомельскаму пастару суполкі хрысціян поўнага Евангелля «Жывая вера» Дзмітрыю Падлобку пагражаюць крымінальнай справай.

Дзмітрый Падлобка напрыканцы ліпеня 2022 года ўжо быў аштрафаваны па абвінавачванню ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, а насамрэч за хрышчэнне ў двары прыватнага дома, распавядае тэлеграм-канал ліквідаванага лукашэнкаўскімі ўладамі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Цяпер жа, 24 жніўня 2022 года, міліцыя выдала пастару папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закона аб масавых мерапрыемствах.

«Милиция дала мне лично еще и официальное предупреждении за повторное нарушение закона о массовых мероприятиях и предупредили, что если будет нарушение закона еще, то это уже может быть уголовное дело. А «бонусом» меня уведомили, что теперь в течении года каждый месяц со мной лично будет встречаться участковый милиционер для того чтобы проводить профилактическую работу», – напісаў пастар на сваёй старонцы ў Facebook.

Пратэстанцкі святар стараецца знайсці ў такой пільнай увазе да сябе дадатковую магчымасць прапаведаваць. «Вот представьте только, что в течении целого года, каждый месяц, этот участковый милиционер вынужден будет встречаться с пастором церкви. Ну разве это не ко благу? А для меня ведь это также будет возможность поделиться с ним свидетельством об Иисусе Христе, рассказать ему Евангелие, а может даже и помолиться за него! Разве это не замечательная возможность послужить милиционеру? Ну разве это не благо!?» – запытвае Падлобка.