
Даць інфарацыю пра ўсе магчымыя культурніцкія праекты, якія рэалізуюцца для беларусаў, просіць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
“Падзяліцеся з намі сваімі любімымі ініцыятывамі, за якімі сочыце, якія вас натхняюць, ці якія вы ствараеце. А мы іх каталагізуем і зробім так, каб пра іх даведвалася болей людзей”, – напісала Коўшык 10 кастрычніка 2022 года ў Facebook.
Гэта могуць быць суполкі, сайты, тэлеграм, ТыкТок, Youtube, месцы, школы, культура, мова, гісторыя, памяць, літаратура, кіно, мастацтва, адукацыя фармальная і нефармальная. “Усе, што яднае нас і дапамагае заставацца беларусамі”, – падкрэсліваецца ў паведамленні аб пачатку перапісу беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.
Нагадаем, што Аліна Коўшук увайшла ў Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай у сярэдзіне верасня 2022 года. На яе, у прыватнасці, ускладзена праца па стварэнні стратэгіі нацыянальнага адраджэння; папулярызацыі ведаў па гісторыі, культуры і мове; падрыхтоўцы рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ; каардынацыі дзейнасці інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры; спрыянні супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.
Матэрыялы па тэме: