У краінах Балтыі з’явіўся прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнеса ў замежжы
19 кастрычніка 2022
26

Эканаміст Серж Наўродскі стаў прадстаўніком Асацыяцыі беларускага бізнеса ў замежжы (АВВА) у Літве, Латвіі і Эстоніі.

Новапрызначаны прадстаўнік будзе займацца абаронай интарэсаў беларускіх прадпрымальнікаў у краінах Балтыі, а таксама з дапамогай балтыйскіх партнёраў дапамагаць ім развівацца на мясцовым і еўрапейскім рынках, паведамляе тэлеграм-канал АВВА.

Для правядзення сваёй дзейнасці Серж Наўродскі будзе пастаянна знаходзіцца ў Вільне, але рэгулярна ездзіць у Латвію і Эстонію.

Да таго, як прыйсці ў каманду ABBA, Наўродскі ўзначальваў даследчы цэнтр CASE Belarus, займаўся даследаваннямі эканамічнай трансфармацыі краін Цэнтральнай Еўропы, фінансавага сектара, фіскальнай дэцэнтралізацыі і сацыяльных паслуг. Працаваў міжнародным кансультантам па праектах у Беларусі, Польшчы, Украіне, Малдове, штаце Джорджыя (ЗША).

Нагадаем, што 19 верасня 2022 года кіраўнік Фонду «Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой» Яўген Буры і Фонду «Аб’яднанне ўкраінскага бізнэсу ў Польшчы» Яраслаў Раманчук падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.