
Трохдзённы Кангрэс даследчыкаў Беларусі адкрыўся 30 верасня 2022 года ў Коўне. Мерапрыемства праходзіць ужо ў дзясяты раз.
Згодна праграмы Кангрэса, падчас яго правядзення запланавана праца разнастайных секцыі і круглых сталоў. Так, прысутныя навукоўцы абмяркуюць стан беларускай дыяспара пасля 2020 года.
На панэльнай дыскусіі «Думаць Беларусь. Інтэлектуальныя праграмы як практыка пераўтварэння грамадства» ў цэнтры ўвагі стануць магчымасці і вынікі інтэлектуальных праграм грамадскіх і культурных пераўтварэнняў; сучасны стан беларускага грамадства і суб’ектнасць інтэлектуалаў у працэсах грамадскіх трансфармацый.
Таксама ўдзельнікі Кангрэса засяродзяць сваю ўвагу на міжнародных адносінах, рэгіянальная бяспецы, знешняй палітыцы, абмяркуюць грамадскую думку пра вайну ва Ўкраіне, разгледзяць пытанні гісторыі і філалогіі.
Акрамя таго, на Кангрэсе можна будзе пачуць думкі пра новыя медыі і мадэлі будучыні ў перспектыве трансфармацыі культурных практык і супольнасцей.
Завяршыцца Х Кангрэс даследчыкаў Беларусі 2 кастрычніка 2022 года.
Матэрыялы па тэме: