
Беларуская дыяспара ў Львове вырабіла партрэты беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну, дзеля ўшанавання іх памяці.
“Гэтыя фота з біяграфічнымі дадзенымі будуць размешчаныя ў адпаведнай экспазіцыі разам з партрэтамі беларускіх палітвязняў”, – распавёў у Facebook актывіст дыяспары ў Львове Віталь Макаранка. Экспазіцыю бліжэйшым часам пасля Львова можна будзе пабачыць ў розных гарадах Украіны – Бучы, Кіеве, магчыма, Чарнігаве і іншых.
Пасля гэтага выстава вернецца ў Львоў, дзе запланаваны яе паказ у Гістарычным музеі, Доме правоў чалавека і іншых лакацыях.
“Мы хочам нівеляваць тую шкоду, якую наносіць стасункам між нашымі народамі подлая роля лукашэнкаўскага рэжыму як пасобніка расейскай агрэсіі. Данесці да ўкраінцаў пасыл, што беларусы – не лукашысты! Беларусы падтрымліваюць Украіну і плацяць сваю цану за гэта”, – піша Віталь Макаранка.
Фатаграфіі палітвязняў на выставе, якая носіць назву «Кольори білоруської революції», замацаваны на драўляных рэйках, якія імітуюць краты, піша Reform.by.
Нагадаем, што арганізатаркі выставы — беларускі Анісія Казлюк і Аліна Рудзіна. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Free Belarus Center. Таксама выставу падтрымаў Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Фота: Facebook Віталя Макаранкі і Reform.by
Матэрыялы па тэме: