У Мінесоце ствараецца беларускі мужчынскі спеўны гурт

На заняткі па мужчынскіх спевах з вядомым этна-музыкантам і стваральнікам “Спеўных сходаў” Сяржуком Доўгушавым запрашаюць у штаце Мінесота (ЗША).
“Запрашаюцца ўсе жадаючыя, узровень падрыхтоўкі не мае значэння! Сустрэчы будуць адбывацца па панядзелках і дадаткова ў іншыя дні”, – паведамляе акаўнт “Беларусы ЗША.Разам лягчэй” у Facebook.
“Будзем развучваць беларускія песні і спяваць разам! Cустрэнемся ў панядзелкі 5 і 12 верасня”, – удакладняецца ў акаўнце “Мужчынскія спевы ў Мінесоце!”. Пачатак а 19:00 па мясцовым часе.
Рэпетыцыі будуць праходзіць па адрасе: 7980 Wallace Rd. Eden Prairie, MN 55344.
Матэрыялы па тэме: