У Мінску сілавікі зладзілі аблаву на вулічных музыкаў
Увечары 18 жніўня 2022 года на мінскай вуліцы Зыбіцкай лукашэнкаўскі АМАП затрымаў адразу некалькі музычных гуртов.
Былі затрыманы тры гурты, паведаміў інтэрнэт-выданню «Зеркало» яго чытач. Паводле яго, адным з затрыманых калектываў стаў кавер-гурт Best Sound Band. «Да іх падышлі, спыталі, хто старэйшы, і забралі траіх адразу», — распавёў ён, падкрэсліўшы, што яны не гралі «нічога палітычнага».
Як нагадвае «Радыё Свабода», міліцыя затрымлівала Best Sound Band 26 верасня 2020 года. Удзельнікі калектыву альтыстка Ніна Матушкіна, гітарыст Вадзім Бурак і бас-гітарыст Яраслаў Бандарчук атрымалі тады 13, 13 і 12 сутак арышту адпаведна за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
Матэрыялы па тэме: