У Мінску стварылі новыя праблемы пасажырам з нацыянальнымі візамі тыпу D

“Мінсктранс” стаў прадаваць білеты толькі ў тую краіну ЕС, нацыянальную візу якой мае пакупнік.
Гэта азначае, напрыклад, што чалавек, які мае нацыянульную польскую візу тыпу D, не зможа купіць білет у Літву, і наадварот. Больш таго, патэнцыяльны пасажыр с нацыянальнай нямецкай візай увогуле не купіць білет на аўтобус напрыклад маршруту “Мінск-Мюнхен”, бо яго шлях ідзе праз польскую мяжу, піша інтэрнэт-выданне Office life. Новыя парадкі дзеёнічаюць з 7 верасня 2022 года. Звычайнай шенгенскай візы яны не тычацца.
У той жа час у Брэсце такіх абмежаванняў няма, адзначае выданне.
Таксама нічога не вядома пра стварэнне новых праблем для ўладальнікаў нацыянальных віз у Гродна, піша “АвтоГродно”.
Матэрыялы па тэме: