
Група “За дэмакратычную Беларусь” з 19 дэпутатаў ад партыі “Дзеянне і салідарнасць” створана ў парламенце Малдавіі. Група будзе апекавацца беларускімі палітвязнямі.
“Стварыўшы дэпутатскую групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, парламент падцвердзіць сваю прыхільнасць прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў і абароне асноўных праў і свабод чалавека”, – цытуе заяўленне малдаўскага парламента тэлеграм-канал “Нямецкай хвалі”.
Старшынёй групы стала Марына Марозава.
Адна з функцый, якія ўзялі на сябе дэпутаты новастворанай групы, – апекунства над беларускімі палітзняволенымі, піша тэлеграм-канал “Парламентский канал“.
За стварэнне групы выказаліся 53 дэпутаты, пяцёра былі супраць, піша ў Facebook прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Адзначым, што аналагічныя групы падтрымкі дэмакратычных сіл раней былі створаны ва Ўкраіне, Эстоніі, Латвіі.
Фота: сайт парламента Малдавіі
Матэрыялы па тэме: