
Грамадзяне Беларусі, атрымаўшыя на падставе гуманітарнанай візы від на жыхарства ў Польшчы, маюць права ад 1 студзеня 2023 года на польскі дакумент іншаземца, што ёсць своасаблівай заменай нацыянальнага пашпарту.
Польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на адзін год і замяняе ў паездках за мяжу беларускі пашпарт у выпадках, калі ён згублены, пашкоджаны або непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт няма магчымасці з-за рызыкі падвергнуцца рэпрэсіям у выпадку вяртання на радзіму, паведамляе “Цэнтр беларускай салідарнасці”.
Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка неабходна ваяводзе па месцы жыхарства заяўніка. Спампаваць бланк заявы можна па спасылцы https://mos.cudzoziemcy.gov.pl/wniosek.
Даведацца, як атрымаць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы, можна ў “Даведніку легалізацыі”.
Фота: https://mos.cudzoziemcy.gov.pl/
Матэрыялы па тэме: