У Польшчы прадстаўніцы дыяспары ўзгадалі мінулыя пратэсты
12 жніўня 2022
128

У Куяўска-Паморскім ваяводстве і Беластоку жынчыны ў чырвона-белым адзенні выйшлі на вуліцы, каб нагадаць аб падзеях двухгадовай даўніны ў Беларусі.

Мы ўсё помнім. Ні суддзі, ні следчыя, ні ілжэсведкі, ні вертухаі не павінны цешыць сябе надзеяй, што мы забудзем, «перавернем старонку» і ваша жыццё нармалізуецца», – цытуе беластоцкіх беларусах тэлеграм-канал «Беларусы Зарубежья».

У сваю чаргу жанчыны ў Беластоку заклікаюць тых, хто стаміўся пратэставаць мірна, браць у рукі адпаведныя прылады для барацьбы.

«12 жніўня 2020 года мы выйшлі з кветкамі на вуліцы гарадоў Беларусі. Зараз на нашай Радзіме выйсці на мірны пратэст немагчыма, таму мы заклікаем усіх беларусак замежжа выходзіць у гэты дзень на вуліцы вашых гарадоў у белым адзенні з кветкамі ў руках», — цытуе беластоцкіх беларусак тэлеграм-канал выдання «Мост».

Фота: «Беларусы Зарубежья» і «Мост»