У польскай Познані набіраюць у беларускі спеўны хор

Хор беларусаў у Познані праводзіць набор у свой калектыў усіх ахвотных спяваць.
“Гэта не клуб па інтарэсах, бо мы маем даволі амбіцыёзныя планы паказаць сваю творчасць людзям. Калі вы любіце спяваць, і ў вас ёсць жаданне гэта рэалізаваць, далучайцеся да нас”, – запрашаюць стваральнікі музычнага калектыва ў тэлеграм-канале “Беларусы Познані”.
Тыя, хто зацікавіўся гэтымі пяючымі беларусамі, могуць далучыцца да іх тэлеграм-канала “Пазнаньскі спеўны сход”, каб даведацца аб падрабязнасцях.
Нагадаем, што раней стала вядома аб стварэнні ў амерыканскім штаце Мінесота мужчынскага спеўнага гурта.
Матэрыялы па тэме: