У польскай Торуні адкрылася выстава “Беларусь: марш свабоды”
2 кастрычніка 2022
157

Выстава “Беларусь: марш свабоды” з фотаздымкамі аб пратэстах 2020 года адкрылася 1 кастрычніка 2022 года ў торуньскім Цэнтры культуры “Двор Артуса”. А гурт Relikt прадставіла сваю творчасць.

Памяшканні Цэнтра культуры “Двор Артуса” запоўнілі натоўпы беларусаў і людзей, для якіх важныя падзеі з Беларусі. Гэта быў вельмі кранальны дзень для ўсіх, які паказаў, наколькі важная міжнародная і міжкультурная інтэграцыя, узаемная падтрымка”, – распавядаецца ў групе Poszerz ŚwiatoPogląd – kultura i podróże ў Facebook.

“Толькі разам, крок за крокам, мы зможам зрабіць Беларусь вольнай!” – паведамляецца ў тэлеграм-канале “Беларусы Быдгашчы і Торуня“.

Фотавыстава арганізавана у супрацоўніцтве з польскім бюро Еўрапарламента і праходзіла ў межах Фестываля культуры вандравання “Светапогляд”. Таксама на ім выступіў беларускі музычны гурт Relikt.

Фота і відэа: група Poszerz ŚwiatoPogląd – kultura i podróże ў Facebook і тэлеграм-канал “Беларусы Быдгашчы і Торуня”