У польскім Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
23 снежня 2022
159

Каля дваццаці чалавек – беларусаў і палякаў прынялі ўдзел у стаўшай традыцыйнай акцыі салідарнанасці з палітычнымі зняволенымі рэжыму Лукашэнкі.

Практычна штомесяц 25 чысла прадстаўнікі арганізацыі “Вспульнота Польска” арганізовае акцыі з нагоды зняволення сябраў Саюза палякаў Беларусі. Дагэтуль адзін з іх – журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі, і ўжо ў другі раз будзе сустракаць свята Божага Нараджэння ў лукашэнкаўскіх засценках. Другая фігурантка справы Саюза палякаў – Анжаліка Борыс пераведзена пад хотні арышт. З-за таго, што ў снежні 25 чысло – свята, было вырашана правесці акцыю 23 снежня 2022 года.

Выступаўшыя на ёй адзначалі, што рэпрэсіі супраць актыўных прадстаўнікоў польскай меншасці з боку лукашэнкаўскага рэжыму не спыняюцца. І бадай адзнае, што можна і трэба рабіць – гучна казаць аб тым безаконні, якое адбываецца цяпер у Беларусі.

Варта адзначыць, што падчас мерапрыемства ў Беластоку ішоў дождж, аднак гэта не спужала тых, хто прыйшоў выраказаць сваю салідарнасць незаконна зняволеным у Беларусі грамадзянам.

Нагадаем, што 4 снежня 2022 года каля 70 прадстаўнікоў беларускай дыяспары і меншасці ў Беластоку патрабавалі спыніць катаванні палітвязняў у лукашэнкаўскіх турмах і калоніях.