
Каля сотні чалавек – беларусы, украінцы і палякі прынялі ўдзел 9 кастрычніка 2022 года ў антываенным мітынгу ў Беластоку.
На прайшоўшым мерапрыемстве яго арганізатары – прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку, а таксама беларускія ўдзельнікі падкрыслівалі, што рэжым Лукашэнкі не тое ж самае што беларусы. “Беларусы супраць вайны, якую развязала Расія і лукашэнкаўскі рэжым супраць Украіны. Мы падтрымліваем украінскі народ у яго змаганні з расійскай агрэсіяй”, – казалі выступоўцы.
Яны таксама адзначалі, што цяперашняя Расія з’яўляецца ворагам для сваіх суседзяў, і у сваёй імперскай сутнасці не павінна існаваць. Пакуль жа яна існуе, пагроза вайны не знікне.
Арганізатары мітынгу дзякавалі беластоцкім уладам за патрымку, якую яны аказваюць прадстаўнікам беларускай дыяспары, у прыватнасці, адгукнуўшыся на просьбу перайменаваць частку вуліцы Электрычнай на вуліцу Вольнай Беларусі.
Праводзіць падобныя мерапрыемствы арганізатары паабяцалі і надалей.
Матэрыялы па тэме: