У польскім Беластоку маржавалі ў падтрымку беларускіх палітвязняў
12 снежня 2022
130

Дыяспара ў Беластоку арганізавала 11 снежня 2022 года акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў выглядзе маржавання з нацыянальнымі сцягамі.

На гарадскiм пляжы Дайліды беларусы разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты салідарнасці са зняволененнымі. Некалькі асобаў традыцыйна выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах Беларусі”, – паведамляе інтэрнэт-выданне “Мост”.

Беларусы Беластоку перадалі словы ўдзячнасці ўсім беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, працягваюць барацьбу за перамены ў нашай краіне, піша “Реальная Беларусь”.

Маржаванне з бел-чырвона-белымі сцягамі час ад часу праходзіць на ўскрайку Беластока. Так, 6 лістапада 2022 года дыяспара такім чынам выказала падтрымку арыштаваным удзельнікам гурта Tor Band на беразе гарадскога возера.

Нагадаем, што колькасць прызнаных палітвязнямі ў Беларусі на 30 лістапада 2022 года склала 1449 чалавек. Калоніі пакідаюць адны асуджаныя за ”палітыку”, а на іх месца прыходзяць наступныя.