
Беларускім падлеткам ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў прапануюць вывучыць азы прафесіі журналіста ў адмысловай школе, якую стварыла дыяспара.
“На занятках яны будуць вывучаць асновы прафесіі: прыдумляць тэмы, збіраць інфармацыю, ствараць і афармляць матэрыялы. У школе плануюцца сустрэчы з дасведчанымі журналістамі і экскурсіі па мясцовых медыярэсурсах, а таксама будзе створаны медыяпраект пад кіраўніцтвам рэдактара Tribuna.com Алега Гаруновіча”, – распавядае сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Заняткі запланаваны па нядзелях у цэнтры Беластоку ў прасторы MediaPortBelarus па адрасе: Sienkiewicza, 44.
Першы занятак пройдзе 30 кастрычніка 2022 года а 15-й гадзіне, паведамляе тэлеграм-канал інтэрнэт-выдання “Мост”.
На гэты занятак папярэдне трэба запісацца: https://forms.gle/4e6YnCXRdTSfi7716
Матэрыялы па тэме: