
Беларусы Труймяста ў Польшчы (гарады Гданьск, Сопат і Гдыня) выйшлі на пікет салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі ПЦ “Вясна”, якіх зараз судзяць у Мінску.
Акцыя салідарнасці прайшла 8 студзеня 2023 года. На сваім пікеце беларусы Труймяста выказвалі словы падтрымкі заснавальніку Праваабарончага цэнтру (ПЦ) “Вясна”, Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, праваабаронцам Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, над якімі рэжым Лукашэнкі ладзіць у гэтыя дні “суд”, а таксама іншым палітзняволеным, піша тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
На акцыі з нагоды распачатку суда над знакамітымі беларускімі праваабаронцамі выходзілі і ў іншых краінах. Напрыклад, пікет у падтрымку Нобелеўская лаўрэата Алеся Бяляцкага 5 студзеня 2023 года арганізавалі некалькі беларусаў Бруселя.
Нагадаем, што палітвязні з Праваабарончага цэнтра “Вясна” Ўладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прадсталі перад судом Ленінскага раёна Мінска 5 снежня 2023 года па сфальшаваных абвінавачваннях у “кантрабандзе арганізаванай групай” і ў “фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Правабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, па якім іх абвінавачваюць лукашэнкаўскія ўлады.
Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: