У Санкт-Пецярбурзе беларусы даслалі лісты і пасылкі палітвязням
21 жніўня 2022
152

Юрыю Касцюку і Андрэю Рускіх, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах, адпраўлены перадачы ад санкт-пецярбургскіх беларусаў. Таксама нашы суайчыннікі даслалі паштоўкі іншым палітвязням.

«Мы заклiкаем не забывацца пра нашых Вязняў Сумлення. Яны зараз пакутуюць за нашу будучыню», — цытуе расійскіх беларусаў тэлеграм-канал ліквідаванага лукашэнкаўскімі ўладамі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

У сваю чаргу тэлеграм-канал «Беларусы Санкт-Пецярбурга» паведаміў, што адасланы перадачы, куды ўвайшлі прадукты і гаспадарчыя тавары, Андрэю Рускіх і Юрыю Касцюку.

«Юра уже получил свою посылку и благодарит всех вас. Андрею посылка должна быть вручена до конца месяца», – сцвярджае тэлеграм-канал.

Палітвязні Рускіх і Касцюк знаходзяцца ў расійскіх СІЗА і чакаюць экстрадыцыю ў Беларусь.