
Дэпутаты ад усіх палітычных партый новай кадэнцыі парламенту Швецыі (рыксдагу) ўвайшлі ў адноўленую групу падтрымкі Беларусі.
Праца групы ў аднаўлённым складзе была ўрачыста адкрыта лідэрам беларускага пратэста Святланай Ціханоўскай, якая знаходзілася з візітам у гэтай краіне, паведамляе 7 снежня 2022 года тэлеграм-канал Sveriges Belarusier. Тэлеграм-канал называе гэту групу “Свабодная Беларусь”.
Паводле ж Twitter Святланы Ціханоўскай група называецца “Сябры Беларусі”, у яе ўвайшлі больш за 30 парламентарыяў. “Я папрасіла дэпутатаў прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным і заняць рашучую пазіцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі“, – напісала беларускі палітык.
Падчас візіту ў Швецыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з тамтэйшымі вышэйшымі службовымі асобамі, а таксама з прадстаўнікамі дыяспары.
Фота: тэлеграм-канал Sveriges Belarusier
Матэрыялы па тэме: