У Тбілісі прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
7 верасня 2022
141

Дыяспара ў сталіцы Грузіі правяла акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яна стала сімвалічным адказам на прысуд 6 верасня 2022 года валанцерам-праваабаронцам і актывістам анархістскага руху. А щ Минску двое прысутных на судзе аказалися за кратами.

Дзякуем усім тым, хто знайшоў магчымасць і час выйсці сёння ў Тбілісі і распавесці аб тым, што зараз адбываецца ў нашай краіне!” – напісаў тэлеграм-канал “Беларусы Грузии”.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, пасля судовага пасяджэння былі затрыманы некалькі чалавек, якія прыйшлі на агалошанне прысуда па гэтай справе, што разглядалася за зачыненымі дзвярыма. Сёння, 7 верасня 2022 года, прайшлі суды над німі. У выніку Данілу Кашэўскага і праваабаронцу Насту Лойка арыштавалі на 12 і 15 сутак адпаведна, распавёў тэлеграм-канал праваабарончай арганізацыі.

Нагадаем, што 6 верасня 2022 года на тэрміны ад пяці да сямнаццаці гадоў зняволення прыгаварыла калегія Мінскага гарадскога суда двух валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” (Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк) і васьмярых удзельнікаў анархістскага руху (Аляксандр Францкевіч, Акіхіра Гаеўскі-Ханадзе, Аляксей Галаўко, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянок, Андрэй Марач, Даніла Чуль).

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Грузии”