У трох краінах Еўропы дыяспара выйшла на акцыі салідарнасці з палітвязнямі
26 лістапада 2022
114

Беларусы ў Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Галандыі правялі 25 лістапада 2022 года акцыі салідарнасці з палітзняволеным праваабаронцам Алесем Бяляцкім і ўсімі беларускімі палітвязнямі.

Свободу Алесю Беляцкому! Свободу всем политзаключенным Беларуси!”, – скандзіравалі ўдзельнікі акцыі, якая прайшла ў шатландскім Эдынбургу. Аб гэтым піша тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Аналагічныя акцыі прайшлі ў швейцарскім Цурыху і галандскай Гаазе, пры падтрымцы арганізацыі Libereco, паведамляе гэтая арганізацыя ў сваім Twitter.

Алесь Бяляцкі, які за сваю праваабарончую дзейнасць атрымаў сёлета Нобелеўскую прэмію міру, ужо 500 дзён знаходзіцца за кратамі па сфальшаваным абвінавачванні.

Фота: тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Twitter Libereco