
Кіраўнік Фонду «Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой» Яўген Буры і Фонду «Аб’яднанне ўкраінскага бізнэсу ў Польшчы» Яраслаў Раманчук падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.
Падпісанне дакумента адбылося падчас праходзячага 19 верасня 2022 года ў Варшаве Другога беларускага бізнэс-форума. Паводле дакументу, бакі будуць спрыяць украінскім і беларускім інвестарам, ствараючы прастору для іх развіцця на тэрыторыі Польшчы і Ўкраіны.
Акрамя таго, бакі хочуць супрацоўнічаць пры арганізацыі разнастайных навучальных мерапрыемстваў, праз стварэнне на сваіх сайтах рубрык з інфармацыяй аб партнёрстве, пры абароне правоў прадпрымальнікаў з Беларусі і Ўкраіны на тэрыторыі Польшчы.
Мемарандум пачынае дзейнічаць з моманту падпісання і на невызначаны час.
Другі беларускі бізнэс-форум праходзіць 19-20 верасня 2022 года ў будынку Варшаўскай фондавай біржы. У ім прымаюць удзел каля 200 чалавек – беларускіх прадпрымальнікаў, якія былі вымушаны з’ехаць за мяжу з-за палітычнага пераследу і пагаршэння ўмоў для вядзення бізнэса лукашэнкаўскім рэжымам.
На фота: злева Яраслаў Раманчук, справа Яўген Буры
Матэрыялы па тэме: