У Варшаве на Марш годнасці выйшлі тысячы чалавек
7 жніўня 2022
135

Сталіца Польшчы стала горадам, дзе Марш годнасці, які праводзіць па ўсім свеце беларуская дыспара, адзін з самых шматлікіх.

У 15:00 людзі сабраліся на акцыю на плошчы Канстытуцыі, піша тэлеграм-канал Беларускага аб’яднання рабочых. Мерапрыемства пачалося дэкламацыяй верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» дзецьмі палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Затым выступіў «Вольны хор».

 

Фота і відэа тэлеграм-канала Беларускага аб’яднання рабочых