У Варшаве праходзіць футбольны Кубак Івуліна
14 жніўня 2022
98

У Варшаве 14 жніўня 2022 года праходзіць Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы, у гонар палітвязня Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Сярод удзельнікаў такія вядомыя спартоўцы як Ілля Шкурын, Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын, Сяргей Міхайлаў, Аляксандр Хацкевіч, Сцяпан Папоў.

19 студзеня 2022 года блогеру, журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», адзначае ліквідаваны лукашэнкаўскімі ўладамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Відэа: ЧестнОК