
Некалькі дзясяткаў чалавек прынялі ўдзел у чарговай нядзельнай акцыі пратэста, што прайшла ў польскай сталіцы 4 верасня 2022 года.
“Беларусы Варшавы сабраліся на нядзельную акцыю, каб яшчэ раз нагадаць пра сітуацыю ў краіне, становішча нашых палітвязняў i пра тое, што ў злачыннай улады ніколі і не атрымаецца здушыць жаданне волі!” – піша тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
Паводле удзельнікаў акцыі, зараз наша краіна ў акупацыі, і бяззбройны народ не ў сілах супрацьстаяць расійскім войскам. “Вялікая колькасць беларусаў была вымушана пакінуць краіну. Частка беларусаў стала на абарону Ўкраіны. Зараз украінцы мужна працягваюць змагацца за сваю краіну, і беларусы вераць, робяць усё, каб перамога ва Ўкраіне і Беларусі наступіла як мага хутчэй!” – паведамляе тэлеграм-канал “Баста“.
Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Беларусы зарубежья” і “Баста”
Матэрыялы па тэме: