
Некалькі дзясяткаў чалавек прынялі ўдзел у канферэнцыі “Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні”, якая адбылася ў Варшаве 21 студзеня 2023 года.
Канферэнцыя мела на мэце заснаванне данага інстытута, для чаго яе нават называлі ўстаноўчым сходам па яго стварэнні. Удзел у яе арганізацыі прынялі прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык, Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», платформа «Інбелкульт 2.0».
Пра тое, што такі інстытут зараз патрэбны, гаварылі многія выступоўцы, у прыватнасці Аліна Коўшык. “Наспела неабходнасць стварыць інстыту. Хочам, каб гэта была незалежная інстытуцыя пр падтрымцы кабінета”, – заявіла Коўшык, адзначыўшы, што інстытут будзе адным з інструментаў для выжывання беларускай літаратуры.
Прэзентаваўшая стратэгічныя кірункі працы ствараемага Інстытута беларускай кнігі Лілія Іллюшына заявіла, што бачыць яго як своеасаблівага каардынатара і адміністратара. Інстытуцыя будзе ажыццяўляць цыркуляцыю беларускай кнігі ўнутры і па-за Беларуссю, прэзентаваць людзей, якія звязаныя з беларускай кнігай, на міжнародным узроўні, дапамагаць выдавецтвам і вырашаць праблемы, звязаныя з аўтарскімі правамі.
На канферэнцыі выступалі выдаўцы, якія былі выціснуты з Беларусі. Прынамсці, шэсць выдавецтваў страцілі магчымасць працаваць у Беларусі з-за рэспрэсій лукашэнкаўскай улады. Вядучы канферэнцыі філосаф Павел Баркоўскі адзначаў, што зараз беларускае друкаванае слова знаходзіцца пад пагрозай знікнення, а беларускую кнігу можна запісаць у кнігу Чырвоную. “Сёння трэба абмяркоўваць пытанні, звязаныя з усталяваннем грамадскай інстытуцыі і выйсця на адпаведную заяву, мемарандум”, – казаў ён.
Падчас завяршэння канферэнцыі было вырашана распрацаваць такі дакумент і разаслаць яго на падпісанне ўдзельнікам.
Нагадаем, у снежні 2022 года Беларуская рады культуры стварыла “Магістрат “Кнігаўка” для збора грошай на аднаўленне дзейнасці выдавецтва Андрэя Янушкевіча і выдання кніг на беларускай мове.
22 кастрычніка 2022 года ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС) ў польскай сталіцы адкрылася пастаянная кніжная выстава, кнігі з якой можна замаўляць па ўсёй Польшчы.
Фота: Беларускі ПЭН-цэнтр
Матэрыялы па тэме: