У Варшаве рыхтуецца Марш супраць ксенафобіі да беларусаў і ўкраінцаў
13 верасня 2022
121

Марш супраць нянавісці ў дачыненні да беларусаў і ўкраінцаў павінен прайсці сёння, 13 верасня 2022 года, у польскай сталіцы.

Маніфестацыю ініцыявалі жыхары варшаўскага раёна Грохув, якія не згодныя з праявамі ксенафобіі ў адносінах да іншаземцаў. 

Акцыя рыхтуецца як своеасаблівы адказ на хуліганскую выхадку групы грамадзян Польшчы, якія заатакавалі беларусаў і ўкраінаў, якія займаліся спортам на адной са спартовых пляцовак, і пагрозамі прымусілі іх адтуль сыйсці.

Як жыхары Грохава, мы хочам супрацьстаяць такому абыходжанню з нашымі суседзямі. Мы хочам, каб яны адчувалі сябе ў бяспецы і ведалі, што мы не прымаем падобныя паводзіны. Таму мы вырашылі арганізаваць Марш супраць нянавісці”, – распавядаюць у Facebook арганізатары акцыі.

 Пачатак мерапрыемства а 18:00 ад Rozłucka, 2, паведамляе тэлеграм-канал “Польша для беларусов”.

Нагадаем, ксенафобская атака адбылася 2 верасня 2022 года на адной са спартыўных пляцовак у варшаўскім раёне Прага-Поўдзень. Там рэгулярна сустракаюцца палякі, украінцы і беларусы, каб разам пагуляць у футбол. Пазней польская пракуратура прад’явіла абвінавачванні нападнікам – жанчыны і аднаго мужчыны кваліфікавалі як хуліганскі, ім паставілі крымінальны артыкул аб незаконных пагрозах у дачыненні да групы асоб на падставе іх нацыянальнасці. Другі мужчына абвінавачваецца па артыкуле аб дыскрымінацыі. Ім пагражае да пяці гадоў зняволення.

Паводле сацыялагічнага даследавання Фонда імя Фрыдрыха Эберта, апублікаванага ў жніўні 2022 года, у Польшчы дыскрымінацыю і непрыязнасць да сябе на нацыянальнай глебе адчулі 31% апытаных беларусаў. Нашы суайчыннікі адказалі, што яны асабіста сутыкаліся з дыскрымінацыяй у розных яе праявах і гэта ўжо ўспрымаюць як частку сацыяльнай рэальнасці.