У Вільні абвешчаны набор дзяцей у тэатральна-фальклорную студыю «Ў нескладанае»
20 жніўня 2022
151

Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей “Ў нескладанае“ плануе распачаць працу з верасня 2022 года. Адкрыты набор у дзве групы.

У малодшую групу прымаюць дзяцей узростам ад 5 да 9 гадоў, у старэйшую – ад 10 да 14 гадоў, паведамляе нядаўна створаны тэлеграм-канал студыі.

«Заняткі будуць складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў)», – гаворыцца ў паведамленні.

Выкладчыкамі будуць актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.

Удзел у занятках будзе бясплатным, абяцаюць арганізатары.