
Беларускія, літоўскія і расійскія музыканты выступілі 24 верасня 2022 года на дабрачынным канцэрце ў Вільні. Грошы з імпрэзы пойдуць на падтрымку Палка Каліноўскага і гуманітарную дапамогу ўкраінцам.
“Мы жывем у такі час, калі насельніцтва ператвараецца ў нацыю. І беларусы, якія праліваюць кроў ва Ўкраіне, ствараюць беларускую нацыю. Таму што на іх раўняецца ўвесь беларускі і ўкраінскі народ. Я ўпэўнены, што Беларусь хутка стане свабоднай”, – цытуе Аляксандра Цярэшчанку, які быў адным з украінскіх абаронцаў Данецкага аэрапорта ў 2014 годзе, тэлеграм-канал “Позірк”.
Падчас канцэрта працаваў кірмаш вырабаў ручной работы.
Атрыманыя пры правядзенні мерапрыемства сродкі будуць накіраваныя на рахункі для падтрымкі Палка Каліноўскага і адпраўку гуманітарнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву Ўкраіны, адзначае тэлеграм-канал “Новая Беларусь в Литве”.
Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Позірк” і “Новая Беларусь в Литве”
Матэрыялы па тэме: