У Вільні сусветна вядомая баскетбалістка Кацярына Сныціна правяла майсар-клас для ўсіх
25 жніўня 2022
150

Кожны жадаючы змог прыняць удзел у майстар-класе свабоднай спартсменкі і баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай, які прайшоў 24 жніўня 2022 года ў Вільні.

«Да белага моста, упадабанага месца жыхароў горада, дзе знаходзяцца некалькі спартыўных пляцовак, прыйшлі дзясяткі чалавек. Спартсменка з’явілася на пляцоўцы ў футболцы з надпісам “Релаксант”. Падчас матчаў Сныцінай прыйшлося не толькі сачыць за мячом і супернікаў, але таксама апекаваць дзяцей, якія ўвайшлі ў яе каманду. “Дзіця! Дзіця!“- перыядычна папярэджвала яна аб мерах бяспекі», – піша тэлеграм-канал «Позірк».

Паводле тэлеграм-канала Athletes for Freedom, да баскетбольнай сустрэчы са Сныцінай далучылася каля ста прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве.

«Клёвая магчымасць сабрацца дзякуючы спорту, дзякуючы беларусам, дзякуючы Каце Сныцінай. Гэта паказвае, што беларусы па ўсім свеце могуць збірацца і бавіць час так, як ім хочацца. Мы клёвыя, Беларусь разам з Украінай. З днем Незалежнасці, Украіна! Жыве Беларусь!» – пракаментаваў падзею свабодны спартсмен, гімнаст, артыст цырка Дю Салей Сямён Букін.

Фота і відэа: тэлеграм-каналы «Позірк» і Athletes for Freedom