У Вільні запрашаюць разам напісаць лісты беларускім і расійскім палітвязням
19 жніўня 2022
157

Актывісты дыяспары ў Літве запрашаюць 20 жніўня 2022 года на вечар лістоў беларускім і расійскім палітзняволенным.

«В этот раз будем писать тем, кто выступал против войны и сейчас находится не на свободе. Дополнительно будем поздравлять именинников октября», – паведамляе тэлеграм-канал «Новая Беларусь в Литве», адзначаючы, што вечар арганізуе каманда «Погулянки» (https://t.me/pglnk_lt) вместе с «Dapamoga (https://t.me/newbelarusinlt).

Паводле іх, раней было сабрана каля 200 лістоў, якія ўжо накіраваныя палітвязням.

Для тых, хто прыйдзе на напісанне лістоў, падрыхтаваныя прыгожыя паштоўкі і спіс палітзняволеных.

Пачатак акцыі а 14:00 па адрасе Savanoriu 134B.