У Японіі стала больш жадаючых вывучаць беларускую мову
28 верасня 2022
206

Выкладчыца беларускай мовы ў такійскім універсітэце Дзёці Сіёры Кіёсава паведаміла аб значным павелічэнні колькасці жадаючых вучыць беларускую мову на яе факультатыўных занятках.

У гэтым семестры ў мяне атрымалася цудоўная магчымасць – выкладаць беларускую мову ва ўніверсітэце Дзёці (上智大学) (адзін з найлепшых прыватных універсітэтаў у Японіі). Заняткі з’яўляюцца факультатыўнымі і ўніверсітэт даў мне аўдыторыю, у якой ёсць усяго 20 месцаў для студэнтаў”, – піша выкладчыца ў сваім Facebook.

27 верасня 2022 года адбыліся першыя заняткі, на якія прыйшло амаль 30 студэнтаў. “Нам нават прыйшлося перайсці ў іншую больш вялікую аўдыторыю. Я ж зараз выкладаю і расейскую мову ў іншых універсітэтах. Аднак у мае заняткі ходзяць не больш 17 вучняў”, – распавядае Сіёры Кіёсава, адзначаючы, што ўсе студэнты вельмі апантаныя ды з вялікай цікавасцю вывучаюць беларускую мову.

Раней Сіёры Кіёсава заснавала клуб па вывучэнні беларускай мовы, перадавала “Радыё Свабода”.

Фота: Facebook Сіёры Кіёсавы