У ЗША каманда Free Belarus бяжала ў падтрымку Ўкраiны i Беларусi
29 жніўня 2022
130

Дванаццаць прадстаўнікоў дыяспары з шасці штатаў ЗША прынялі ўдзел ва ўльтра эстафеце 200 мiляў Hood to Coast (НТС) 2022 у Арэгоне.

У падобнай эстафеце нашы суайчыннікі прымаюць удзел ужо другі год запар, піша тэлеграм-канал Athletes for Freedom. Цяпер сваім удзелам яны дэманстравалі падтрымку свабоды для Беларусі і Украіны. Адначасова ішоў збор грошай для палітвязняў і мабільнага шпіталя імя Пірагова ва Ўкраіне.

«Тысячы ўдзельнікаў пазнаюць беларускую каманду па форме і сцягам, і крычаць “Go Belarus”! – распавядае ў Facebook група «Беларусы ЗША. Разам лягчэй». – Дзякуй усім за падтрымку, усім нашым фанам, длучайцеся да і ганяем ва ўсю моц разам да Перамогі Свабоднай Беларусі!».

Фота і відэа: тэлеграм-канал Athletes for Freedom і група “Беларусы ЗША. Разам лягчэй” у Facebook