Улады Эстоніі заклікаюць пісаць лісты беларускім палітзняволеным
26 кастрычніка 2022
129

Міністэрства замежных спраў Эстоніі заклікала жыхароў сваёй краіны да напісання лістоў беларускім палітвязням, узгадаўшы пра жыццё пры таталітарызме.

На сённяшні дзень рэжым Лукашэнкі налічвае больш за 1300 палітвязняў, большасць з якіх былі заключаны ў турму ў апошнія два гады, гаворыцца ў паведамленні ад 26 кастрычніка 2022 года на сайце міністэрства.

«После президентских выборов, результаты которых до сих пор не признаны на международном уровне, под руководством Лукашенко смолкли все гражданское общество, медиа, политическая оппозиция и профсоюзы Беларуси. Белорусов лишили свободы слова и права на мирные собрания. Всех, кто осмелился высказать мнение, не устраивающее правительство, посадили в тюрьму», – кажа канцлер эстонскага МЗС Ёнатан Усэвіоў

На сайце адзначаецца, што падчас катаванняў і псіхічнага тэрору за калючым дротам палітвязні не маюць сувязі са знешнім светам, і адзіная форма зносін – паштовыя лісты. 

Паводле Усэвіова, эстонцы памятаюць, як жыць пры такім рэжыме. “Призываем жителей Эстонии написать письмо политзаключенному Беларуси, чтобы он знал: он не один. Мы видим и замечаем то, что происходит, и все будет в порядке. Они не одиноки в своих усилиях», – адзначыў канцлер.

На сайце міністэрства нагадваецца, што беларускія палітвязні ўтрымліваюцца ў халодных, і брудных перапоўненых камерах. У іх мінімум ежы, вады, часу на сон і магчымасці для асабістай гігіены. Пазбаўленне волі суправаджаецца псіхічнымі і фізічнымі катаваннямі, не кажучы ўжо пра адсутнасць медыцынскай дапамогі. Збіццё, катаванні, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне – руціна, каб прымусіць палітычных зняволеных прыняць беспадстаўныя абвінавачванні.

Для жадаючых напісаць ліст да беларускага палітзняволенага на сайце размешчана спецыяльная інструкцыя на эстонскай мове.

Нагадаем, што ў верасні 2022 года міністр замежных спраў Эстоніі Ўрмас Рэйнсалу ў адказ на намер афіцыйнага Мінску зменшыць колькасць супрацоўнікаў беларускай амбасады ў гэтай краіне заклікаў узмацніць ціск на лукашэнкаўскія ўлады.

Фота: сайт МЗС Эстоніі