Улады турэцкай Анталіі просяць дыяспару аб дапамозе
9 лютага 2023
152

Прадстаўнікі міграцыйнай службы і муніцыпалітэта Анталіі звярнуліся да дыяспары ў Турцыі з просьбай аб дапамозе ў ліквідацыі наступстваў землятруса.

Вдруг среди нас есть те, кто хочет и может поучаствовать в ликвидации последствий трагедии? Срочно нужны волонтеры, знающие русский, арабский, английский и китайски. Откликнитесь, если вы можете быть переводчиками в поисково-спасательных группах, которые работают в зоне катастрофы”, – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале “Беларусы ў Анталіі” ад 9 лютага 2023 года.

Таксама патрэбны ўрачы-дабраахвотнікі і людзі, якія раней прымалі ўдзел у пашукова-выратавальных працах.

Если вы готовы стать волонтером, отправьте нам или Марии @mojtelegram1 следующую информацию: 1. Имя, фамилия 2. Идентификационный номер 3. Контактная информация”, – гаворыцца ў паведамленні.

С целью поддержки кампании по оказанию помощи пострадавшим гражданам Турции в районах землетрясения, в Анталье объявлен сбор помощи в Культурном центре Назым Хикмет/Коньяалты”, – паведаміў у сваю чаргу рускамоўны тэлеграм-канал “Антивоенные мероприятия | Анталия”.

6 лютага 2023 года на паўднёвым усходзе Турцыі і ў суседняй Сірыі адбыўся моцны землятрус. Колькасць загінуўшых ад яго ў абедзьвюх краінах перавысіла 16 тыс. чалавек, паведаміла раніцой 9 лютага 2023 года ВВС.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы ў Анталіі”