US News & World Report: у рэйтынгу найлепшых краін Беларусь стала найгоршай
30 верасня 2022
40

Беларусь, застаючыся ў спісе 85 найлепшых краін, сёлета апусцілася на апошняе месца ў рэйтынгу амерыканскага часопіса US News & World Report.

Згодна даных часопіса, перад Беларусью на 84 месцы Ўзбекістан, на 83 – Іран, на 82 – Казахстан. Рэйтынг Расіі апусціўся з 24 на 36 месца. У той жа час Украіна, дзе ідзе вайна, паднялася з 53 на 62 пазіцыю.

У мінулым, 2021 года, рэйтынгу Беларусь занімала 75 месца

Найлепшай краіна, па версіі часопіса, з’яўляецца Швейцарыя, за ёй ідуць Германія і Канада.

Рэйтынг складаецца па выніках сацыялагічнага апытання, у якім прынялі ўдзел 17 тысяч чалавек з розных краін свету з 30 красавіка па 13 чэрвеня 2022 года.