
Батальён “Тэрор”, які ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, абвесціў аб уваходжанні ў Беларускі дабраахвотніцкі корпус (БДК).
“Мы афіцыйна аб’ядноўваемся з праверанымі на поле бою беларускімі ваярамі і пашыраем нашыя шэрагі, дазваляючы беларускім дабраахвотнікам стаць прафесійнымі ваярамі, што, відавочна, важна для будучыні беларускай нацыі”, – паведамляе тэлеграм-канал “Тэрора”.
Пры гэтым папярэджваецца, што паведамленні ад батальёна будуць размяшчацца таксама ў тэлеграм-канаде БДК.
Нагадаем, што Беларускі дабраахвотніцкі корпус, што быў створаны некалькі дзён таму, лічыць няправільным палітызацыю беларускіх дабраахвотнікаў, якія ваююць у складзе УСУ.
Байцы батальёна “Тэрор” былі ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), але потым адасобіліся ад яго. Прычынай таксама стала нежаданне палітызацыі.
Матэрыялы па тэме: